Знайсці
23.02.2018 / 13:2525РусŁacБел

Ён сказаў: «Адыдзі, дэбіл». Салдату, у якога прапаршчык кінуў рыдлёўкай, ампутавалі селязёнку

«Наша Ніва» паведамляла пра здарэнне на палігоне «Лосвіда», калі прапаршчык 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады кінуў у салдата рыдлёўку. У выніку ў салдата дыягнаставалі разрыў селязёнкі, прапаршчыка асудзілі на 5 гадоў, але ён аспрэчвае тэрмін.

Мы знайшлі таго салдата — Ігару 21 год, ён паходзіць з Віцебска. 

Хлопец расказаў пра абставіны здарэння — як высветлілася, селязёнку яму выдалілі. 

Ігар, фота з сацсетак

«Мяне прызвалі 15 лістапада 2016 года, служба агулам праходзіла нармальна, канфліктаў з тым прапаршчыкам у мяне не было. Былі непаразуменні толькі з двума дэмбелямі — яны былі кончаныя, бывала, білі. Астатнія нармальныя былі.

У той дзень мы ўкладвалі нейкія пліты на палігоне. Я нешта не так зрабіў, прапаршчык сказаў мне: «Дэбіл, адыдзі». Ну я і адышоў, спыніў работу. І тут ён кінуў рыдлёўку ў мяне. Я не бачыў гэтага моманту, толькі адчуў — прыляцела ў левы бок, ззаду», — расказаў Ігар. 

«Адразу пачало балець, — працягнуў салдат. — Пацягнула на ваніты, стаяць не мог. Мяне адвялі да медсястры там, на палігоне. Але яна нічога не магла сказаць, бо ніякай жа апаратуры на месцы не было. Адвезлі ў часць. Тыя, хто быў там, сказалі, што сімптомы падазроныя, і павязлі мяне ў бальніцу ў горад. Там дыягнаставалі разрыў селязёнкі і адразу адправілі мяне на аперацыю. Орган выдалілі».

Ігар кажа, што не расказваў да аперацыі пра абставіны атрымання траўмы, бо баяўся. 

«Пасля аперацыі паведамілі бацькам, яны прыехалі. Канечне, шок быў — да такога не падрыхтуешся. Бацька адразу пайшоў у пракуратуру, завялі справу, часць пачалі правяраць, мяне камісавалі. Але ніхто не прыходзіў, не прасіў мяне змяніць паказанні.

Потым была вочная стаўка з тым прапаршчыкам, суд. Але ён настойвае, што гэта атрымалася выпадкова: маўляў, проста адкінуў рыдлёўку падчас работы, не бачыў мяне». 

«У момант, калі я адыходзіў, ён стаяў з іншым прапаршчыкам, размаўляў і глядзеў мне ў спіну. Ён не працаваў, нічога не рабіў. Ну і некалькі сведкаў ёсць. Але дзіўная сітуацыя — яны на судзе кажуць, што канкрэтна нічога не бачылі, хаця, канечне, бачылі. Але гэтыя хлопцы яшчэ не адслужылі, у іх 15 мая дэмбель», — тлумачыць Ігар.

Цяпер ён не працуе, чакае, пакуль скончацца суды. Кажа, што пакуль не адчувае страты селязёнкі, інваліднасць яму не давалі.

Прапаршчыка апісвае як «высокага, пад 190, худога, узростам пад 35 гадоў» — яго абвінавачваюць па ч.3 артыкула 455 Крымінальнага кодэкса — перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы. Пакаранне па гэтым артыкуле — ад 5 да 12 год.

Раённы суд Віцебска прысудзіў яго да 5 гадоў пазбаўлення волі. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930