Знайсці
22.02.2018 / 18:4914РусŁacБел

У Беларусі падаражаюць цыгарэты

Некаторыя віды цыгарэт падаражаюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Некаторыя віды цыгарэт Pall Mall падаражэюць ад 5 да 10 капеек. Ад 1 да 10 капеек вырастуць цэны на цыгарэты маркі Rothmans, на 5 капеек падаражэюць цыгарэты маркі Kent.

Акрамя таго, на ўзроўні 3,25 рублёў ўсталяваныя кошты на цыгарэты Vogue La Cigarette Bleue, Vogue La Cigarette Lilas і Vogue La Cigarette Menthe.

Цэны на цыгарэты кампаніі «Тытунь-інвест» не зменяцца.

Падаражаюць некаторыя віды цыгарэт, якія ўвозяцца ў краіну «Беларусьгандлем». Так, на 5 капеек стануць даражэй пэўныя віды цыгарэт Kent і L&M, на 10 капеек — некаторыя віды цыгарэт маркі Davidoff, Parliament і Marlboro. Ад 1 да 5 капеек стануць даражэй цыгарэты Rothmans.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930