Знайсці
22.02.2018 / 10:0238РусŁacБел

У бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску пасля падзення з каталкі памёр малады хлопец

27-гадовы хлопец памёр у пачатку лютага ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. За некалькі дзён да гэтага ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы яму выканалі ЛОР-аперацыю. Аднак пасля перанесенага ўмяшання ў сувязі з ускладненнямі пацыента перавялі ў бальніцу хуткай дапамогі.

«Яго своечасова, у суправаджэнні доктара-анестэзіёлага даставілі ў БХМД для правядзення дадатковай дыягностыкі і кансультацыі. Разам з гэтым камісія адзначыла, што былі дапушчаныя парушэнні парадку знаходжання пацыента ў прыёмным аддзяленні БХМД», — адзначылі ў прэс-службе Мінздароўя.

Паводле інфармацыі сваякоў, апублікаванай на партале Onliner.by, хлопец, адыходзячы ад наркоза, зваліўся з каталкі. На ёй у парушэнне тэхнікі бяспекі былі апушчаныя борцікі.

Пакуль невядома, ці стала менавіта гэта траўма прычынай смерці.

Сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў кіраўніцтва Мінздароўя, паведамляе БелТА.

«Была створана спецыяльная камісія. 21 лютага адбылося пасяджэнне лячэбна-кантрольнага савета, на якім дадзена ацэнка дзеянням і кампетэнцыі медыцынскіх работнікаў, якія прымалі ўдзел у лячэнні пацыента на ўсіх этапах. Была прааналізавана інфармацыя пра атрыманае маладым чалавекам ускладненне, што ўзнікла пасля праведзенага ў 4-й гарадской бальніцы хірургічнага ўмяшання», — сказалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930