Даслаць навіну
Знайсці
22.02.2018 / 09:11 12

Новая Зеландыя заваявала два медалі ў Пхёнчхане. Адзін з іх у 16-гадовай Зоі Садоўскай

Павялічыць выяву

stuff.co.nz

Бронзавым медалістам у фрыстайле (хафпайп) стаў 16-гадовы новазеландзец Ніка Партэус (вынік 94,80). Золата і срэбра ў фрыстайлістаў з ЗША Дэвіда Уайза (97,20) і Алекса Ферэйры (96,40).

Таксама сёння бронзу ў дысцыпліне біг-эйр (сноўборд) заваявала 16-гадовая новазеландская фрыстайлістка Зоя Садоўская-Сінот.

Павялічыць выяву

Зоя на фота злева, Reuters

Яна нарадзілася ў Аўстраліі, а ў Новую Зеландыю бацькі пераехалі, калі ёй было шэсць гадоў. Прычым бацька лічыцца новазеландцам, а маці — амерыканкай.

Зоя пачала займацца сноўбордам у дзевяць гадоў. Упершыню на міжнароднай арэне яна з'явілася 25 ліпеня 2015 года ў Кардроне (Новая Зеландыя) на спаборніцтвах Кубка Акіяніі, дзе яна стала чэмпіёнкай у слоўпстайле і заняла 5 месца ў хафпайпе. На этапах Кубка свету Зоя дэбютавала 17 снежня 2016 года ў ЗША, заняўшы дзявятае месца ў біг-эйры.

Біг-эйр — гэта такая дысцыпліна, дзе сноўбардыст разганяецца і скача з вялікага трампліна, выконваючы ў палёце розныя трукі. Даўжыня палётаў — прыкладна ад 5 да 30 метраў.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

1
Zz / адказаць
22.02.2018 / 16:07
алекс, фамилия беларуская.
2
Максим Дизайнер / адказаць
23.02.2018 / 16:51
Ядзя,

В каком месте она цудоуная?Вы ее лично знаете?Или опять по смазливому фейсу определили? 
0
Гаспадар літоўскі. / адказаць
27.02.2018 / 21:49
Беларусачка,яна самая !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30