Знайсці
21.02.2018 / 22:1912РусŁacБел

Рассельгаснагляд у чарговы раз можа забараніць беларускае малако

Рассельгаснагляд ўсё часцей выяўляе ў беларускіх малочных прадуктах забароненыя і шкодныя рэчывы і таму гатовы ўвесці забарону на пастаўкі прадукцыі ўжо не з асобных прадпрыемстваў, а з цэлых абласцей, паведамляе сайт расійскага ведамства.

У Рассельгаснаглядзе адзначаюць, што ў апошні час сталі больш частымі выпадкі паставак у Расію беларускай прадукцыі са слядамі забароненых і шкодных рэчываў.

Па стане на 20 лютага ведамства зафіксавала 32 выпадкі парушэння патрабаванняў і нормаў ЕАЭС у адпаведных прадуктах, з іх у 65,6% выпадкаў выяўлены рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

Зараз 42 беларускія прадпрыемствы знаходзяцца ў зоне падвышанай увагі Рассельгаснагляду, інфармуе ведамства. Забароненыя і шкодныя рэчывы, у прыватнасці, неаднаразова выяўляліся ў сухіх малочных прадуктах вытворчасці ААТ «Бабушкіна крынка» з Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930