Знайсці
21.02.2018 / 18:5643РусŁacБел

Даследаванне: якія жанчыны хутчэй пагаджаюцца на сэкс? 

Выхаваныя кажуць так, а распусніцы — не. Да такой высновы прыйшлі амерыканскія навукоўцы. Падрабязнае даследаванне аб сэксуальных перавагах жанчын апублікавалі супрацоўнікі Універсітэта Вандэрбільта.

Дасведчаныя дзяўчаты, якія ведаюць, чаго хочуць атрымаць ад інтымных адносін, часцей адмаўляюць хлопцам у блізкасці. У той жа час сціплыя дзяўчаты часцей згаджаюцца на сэкс з ветлівасці, баючыся здацца непачцівымі. Навукоўцы грунтуюцца на выніках апытання, у якім паўдзельнічала каля сямі тысяч чалавек.

Дзяўчаты, якія разумеюць, што з імі знаёмяцца для атрымання выгады, схільныя адмаўляць мужчынам, сцвярджае аўтар даследавання, апублікавага на Vanderbilt.edu. Па словах Хізэр Кетры, такія жанчыны ведаюць, чаго хочуць ад сэксу, і іх досвед не на карысць аматарам інтрыжак на адну ноч.

Кетры пераканана: яе работа асабліва важная ў сучасным соцыуме, бо веды ў гэтай галіне здольныя зберагчы сэксуальную недатыкальнасць і асабістае жыццё маладых людзей.

«Уцягванне ў непажаданыя палавыя сувязі заўсёды звязана з негатыўнымі наступствамі для жанчын, у тым ліку гэта небяспечна псіхічнымі траўмамі», — патлумачыла яна.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930