Знайсці
21.02.2018 / 15:4110РусŁacБел

Стала вядома, хто пабяжыць у жаночай эстафеце за Беларусь

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі назваў імёны біятланістак на эстафету, якая пройдзе 22 лютага ў Пхёнчхане, піша БелТА.

На першым этапе жаночай гонкі за зборную Беларусі выступіць Надзея Скардзіна, эстафету ў яе прыме Ірына Крыўко. Трэцяй у камандзе сыдзе на дыстанцыю Дзінара Алімбекава, а на заключным адрэзку выступіць Дар'я Домрачава. Усяго ў эстафету заявіліся 18 каманд.

Пачатак гонкі ў 14.15 па беларускім часе.

На думку экспертаў Букмекерскай канторы Марафон, галоўным фаварытам на золата ў жаночай эстафеце з'яўляецца каманда Германіі, на перамогу якой выстаўлены каэфіцыент 1.55. 

На перамогу зборнай Беларусі каэфіцыент складае 21! Шанцы нашых біятланістак на медаль любой вартасці ацэньваюцца каэфіцыентам 4.5.

Завершыцца біятлонная праграма мужчынскай эстафетай 23 лютага.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930