Знайсці
21.02.2018 / 20:0220РусŁacБел

Праваслаўны манастыр у Талачыне «памяняўся» будынкамі з мясцовай міліцыяй: манастырскі коштам $500 тысяч на стары міліцэйскі

На партале Pravo.by з'явілася пастанова Савета міністраў №137 са спісам маёмасці, якую дзяржава прымае на свой баланс.

Адным з пунктаў там значыцца будынак у Талачыне, які знаходзіцца па вуліцы Трактарная 34А. Ён з уласнасці праваслаўнай царквы перайшоў пад аператыўнае кіраванне мясцовым Дэпартаментам аховы МУС.

Што гэта за будынак? Ён быў пабудаваны напрыканцы 2017 году і належаў Свята-Пакроўскаму жаночаму манастыру. Плошча будынка — 453,4 квадратных метры. Ён уключае ў сябе два паверхі, ёсць склеп, гараж і вальер.

Будынак коштам 500 тысяч даляраў паўстаў у рамках капітальнага рамонту манастыра, узвядзенне вялося за рахунак царквы і ахвяраванняў, вось як апісвала яго будаўніцтва адна з манашак для талачынскай мясцовай газеты: 

Фота natal.by

«Калі дабудуем, убачыце ў ім і рысы праваслаўнага дойлідства. Гэта будучы дом для нашых гасцей, у ім будуць памяшканні для адпачынку і работы, правядзення сустрэч, семінараў, заняткаў. І пякарня, абавязкова. Дайце часу, накормім горад смачным манастырскім хлебам і салодкай здобай». 

Чаму ж, маючы такія планы, манастыр раптам перадаў сваю ўласнасць міліцыі? 

«Наша Ніва» спыталіся пра гэта ў настаяльніцы манастыра. 

«Пакуль яшчэ нічога не перадаецца… Ну і што, што ўказ? Вось калі генералы прыедуць прымаць гэта ўсё, тады я змагу гаварыць, — сказала жанчына. — У сувязі з чым перадаем? Мы мяняемся будынкамі. Абмен раўназначны, я лічу», — дадала настаяльніца. 

Імаверна, цяпер на баланс манастыра пяройдзе стары будынак, у якім месціўся Дэпартамент аховы — ён там недалёка, а міліцыянеры пераедуць у новы. 

Плошча старога будынку — 219 квадратных метраў, разам з ім перадаецца і некалькі дадатковых службовых памяшканняў, таму агулам выходзіць прыкладна роўная плошча.

Як нам стала вядома, рашэнне аб абмене прымалася на ўзроўні міністра ўнутраных спраў Ігар Шуневіча і мітрапаліта Паўла, мясцовым міліцыянерам толькі давялі загад пераехаць. 

Будынак Дэпартамента аховы МУС у Талачыне, фота vitebsk.ohrana.gov.by

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930