Знайсці
21.02.2018 / 12:3612РусŁacБел

У Мінску цяпер можна адсочваць з тэлефона, дзе едзе патрэбны транспарт

З 21 лютага сэрвіс «Яндэкс.Транспарт» стаў афіцыйна даступны ў беларускай сталіцы. Дзякуючы спецыяльным мабільным дадаткам для смартфона, можна ў рэжыме анлайн сачыць за рухам патрэбнага аўтобуса, тралейбуса або трамвая.

На мапе Мінска аўтобусы пазначаныя зялёным колерам, тралейбусы — сінім, трамваі — чырвоным. Пры націсканні на любы грамадскі транспарт паказваецца маршрут яго руху і час, праз які ён прыбудзе на кожны прыпынак. 

Пры націсканні на прыпынак адлюстроўваецца пералік транспарту, які на ім прыпыняецца, а таксама час, праз які прыбудуць найбліжэйшыя транспартныя сродкі.

Прыпынкі і маршруты можна дадаваць у абранае, каб кожны раз не шукаць іх нанова.

Таксама можна пракласці рацыянальны маршрут: задаецца пачатковы і канцавы пункты, і праграма разлічвае найбліжэйшы шлях і час, які на яго трэба выдаткаваць. Калі чалавек баіцца прапусціць свой прыпынак, то можна паставіць у дадатку будзільнік, які нагадае, калі трэба выйсці. 

Злева — спіс транспарту на канкрэтным прыпынку, справа — пракладзены маршрут

Мінск стаў дзясятым беларускім горадам, дзе пачаў працаваць «Яндэкс.Транспарт». Сэрвіс ужо некалькі год паспяхова працуе ў Баранавічах, Брэсце, Бабруйску, Пінску, Кобрыне, Гродне, Лідзе, Магілёве ды Слуцку, а таксама ў іншых буйных гарадах свету. 

Беларускамоўнай версіі сэрвіс пакуль не мае. Спампаваць дадатак можна для прыладаў на Android і iOS.

«Мінсктранс» ужо меў падобны сэрвіс з назвай «Электроннае табло», які з'яўляецца мабільнай версіяй звычайных табло, што ўсталяваныя на некаторых прыпынках у Мінску. 

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930