Знайсці
21.02.2018 / 12:2215РусŁacБел

Суд завочна аштрафаваў Змітра Дашкевіча на 735 рублёў за паход у барбершоп «Чэкіст»

Фота Змітра Дашкевіча

Суд Цэнтральнага раёна Мінска завочна асудзіў Змітра Дашкевіча і аштрафаваў на 30 базавых велічынь — 735 рублеў, піша Радыё Свабода.

Суд прызнаў Дашкевіча вінаватым у дробным хуліганстве падчас наведвання барбершопа «Чэкіст» 9 студзеня.

Група актывістаў на чале са Змітром Дашкевічам і блогерам Эдуардам Пальчысам правяла гутарку з супрацоўнікамі барбершопа, спрабавала развесіць плакаты з прозвішчамі больш як сотні беларускіх інтэлігентаў, забітых у кастрычніцкую ноч 1937 года.

Актывісты спрабавалі давесці, што «называцца супрацоўнікам карнага органа, які спрычыніўся да масавых рэпрэсій, — гэта як мінімум дэманстраваць няведанне гісторыі» і што «з такім жа поспехам, можна было ўзяць назву «Гестапавец».

Згодна з міліцэйскім пратаколам аб адміністрацыйным парушэнні, Дашкевіч «настырна навязваў сваю прысутнасць», «у [неразборліва] форме патрабаваў змяніць назву і мэблю» і «наўмысна парушаў дзейнасць» установы, чым выявіў «непавагу да грамадства». Сьведкамі выступілі супрацоўнікі барбершопа Ілля Мятліцкі і Алег Кот.

Дашкевіч і Пальчыс наведалі барбершоп «Чэкіст», але не для стрыжкі ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930