Знайсці
21.02.2018 / 12:085РусŁacБел

У Беларусі знайшлі і даследавалі зубы раней невядомага віду акулы 

У навуковым часопісе Estonian Journal of Earth Sciences апублікаваныя вынікі даследавання беларускімі і расійскімі навукоўцамі зубоў невядомага віду акулы, якія былі знойдзеныя ў Гомельскай вобласці яшчэ ў 1970 годзе. 

Тры зубы акулы былі знойдзеныя непадалёк ад Жыткавічаў на глыбіні 200 метраў падчас пошуку саляных радовішчаў на тэрыторыі нашай краіны. Яны добра захаваліся дзякуючы «кансервацыі» ў пластах гліны.

Даследаваннем займаліся спецыялісты БНТУ і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Плакс і Аляксандр Іваноў. Мікратамаграфічныя даследаванні дазволілі навукоўцам даведацца аб эвалюцыйных зменах зубной сістэмы рыб. 

Паводле даследавання, з часам колькасць вяршыняў зубоў і колькасць зубных каналаў у рыб памяншалася, і цыкл змены зубоў станавіўся значна карацейшым. Новы від зубоў кажа пра невядомы дагэтуль тып харчавання акул і пра тое, што сярод сучасных акул такіх няма».

Кожны з зубоў утрымліваў чатыры асноўныя вяршыні, а ўсяго навукоўцы іх налічылі больш за дваццаць. Такіх зубоў даследчыкі не сустракалі ні ў адной старажытнай акулы.

Закамянеласці палеазойскай эры даследчыкі аднеслі да раней невядомага навуцы віду акул Tamiobatis і назвалі Tamiobatis elgae (у гонар вядомага эстонскага палеаіхтыёлага Эльгі Марк-Курык з Таліна, якая вывучала знаходкі ў 1970-я гады).

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930