Знайсці
21.02.2018 / 10:38РусŁacБел

500 тысяч украінцаў ваявалі на ўсходзе Украіны

У сярэднім у зоне баявых дзеянняў на Данбасе штотыдзень здзяйснялі самагубства 2-3 вайскоўцы. Такую статыстыку агучыў галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Матыёс у эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«Гэта тыя, хто знаходзіцца ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі», — удакладніў ён, дадаўшы, што вядзенне статыстыкі самагубстваў сярод удзельнікаў баявых дзеянняў не ў кампетэнцыі ваеннай пракуратуры.

Матыёс падкрэсліў, што ўдзел у баях на ўсходзе Украіны ўзялі больш за 500 тысяч чалавек.

«А сусветная статыстыка кажа, што да 80% з іх маюць тыя ці іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому, які палягае і ў жорсткасці ў сям’і, і ў агрэсіі, і ў неўспрыманні мірнага жыцця», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930