Знайсці
21.02.2018 / 09:541РусŁacБел

БДУІР уздымае цэны на навучанне для студэнтаў-платнікаў

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі з 1 сакавіка павышае цэны на навучанне. Павышэнне кошту аплаты тлумачыцца зменамі ў аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый, павышэннем тарыфаў на камунальныя паслугі, піша Tut.by

Такім чынам, з 1 сакавіка навучанне на самым дарагім ва ўніверсітэце факультэце камп'ютэрных сістэм і сетак (ФКСІС) будзе каштаваць: 1-2 курсы — 3020 рублёў, 3 курс — 2750 рублёў, 4 курс — 1850—2200. Раней студэнты першага курса ФКСІС плацілі 2750 рублёў.

Кошт навучання паднялася і на іншых факультэтах. На факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічным факультэце студэнты 1-2 курсаў будуць плаціць 2780 руб. у год, 3 курс — 2530 руб., 4 курс — 2020. Для параўнання: старая цана на 1 курсе была 2530 рублёў.

Студэнты факультэта камп'ютэрнага праектавання, факультэта радыётэхнікі і электронікі (акрамя спецыяльнасцяў напрамкі «прафесійнае навучанне», дзе кошт навучання ніжэйшы) будуць першыя два гады навучання плаціць 2480 рублёў, 3 курс — 2250, 4 курс - 1850. Раней студэнты-платнікі на 1-2 курсах аддавалі за год вучобы 2255 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031