Знайсці
20.02.2018 / 21:434РусŁacБел

Беларускага рэпера затрымалі ў Расіі за наркотыкі

Рэпера Джоні Гаці (Яўген Зыль) у канцы 2017 года затрымалі ў расійскім Саратаве. Як паведамляе «Цяперашні час», зараз музыка знаходзіцца ў Саратаўскім СІЗА і чакае экстрадыцыі ў Мінск.

Па інфармацыі выдання, у Беларусі на Яўгена заведзена крымінальная справа па артыкуле 328 — «Незаконны абарот наркотыкаў». Рэпера затрымалі 19 снежня 2017 года, калі ён гасцяваў у аднаго з сяброў.

— Я ведаю, што яму пагражалі, казалі, што падкінуць наркату, што ён ніколі не ўбачыць сваю дачку, — кажа ў сюжэце сябар музыканта Даніэль Хацкель.

Апошняя публікацыя ў Instagram беларуса датуецца 16 снежня 2017 года. Адзін з чытачоў пакінуў пад ёй каментар «Свабоду Джоні Гаці».

Сябры рэпера падазраюць, што сапраўдная прычына затрымання рэпера — не наркотыкі. Яны лічаць яго яркім апазыцыянерам Аляксандру Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930