Знайсці
20.02.2018 / 20:38РусŁacБел

Беларуская федэрацыя футбола за дагаворныя матчы пажыццёва дыскваліфікавала 12 чалавек

19 лютага ў Доме футбола адбылося пасяджэнне Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Камітэт вынес рашэнні аб асобах, якія ўдзельнічалі ў дагаворных матчах, паведамляе АБФФ.

За арганізацыю дагаворных матчаў былы футбаліст Вячаслаў Замара і трэнер-адміністратар Юры Сыраквашка («Прамень», Мінск) абвешчаныя персонамі нон грата — асобамі, непажаданымі для дзейнасці АБФФ.

Пакарання ў выглядзе пажыццёвай дыскваліфікацыі падвергліся футбалісты Аляксандр Цішкевіч ( «Іслач»), Аляксандр Лебедзеў («Іслач»), Андрэй Парываеў («Іслач»), Юрый Рыжко («Іслач»), Сяргей Шуманаў («Прамень», Мінск), Ігар Жураўлёў («Прамень»), Віталь Жалудок («Ашмяны-БДУФК»), Вячаслаў Палазнік («Ашмяны-БДУФК»), Ягор Гудзель («Ашмяны-БДУФК»), Аляксей Саковіч («Ашмяны-БДУФК»), Ілля Гаўрылаў («Граніт»), трэнер Уладзімір Макоўскі («Іслач»).

Пакарання ў выглядзе дыскваліфікацыі на 24 месяцы падвергліся футбалісты Іван Дзенісевіч («Іслач»), Аляксандр Алумона («Іслач»), Аляксандр Папуш («Іслач»), Аляксандр Тарлікоўскі («Прамень», Мінск), Андрэй Напорка («Прамень», Мінск), Дзяніс Мядзведзеў («Прамень», Мінск), дырэктар Дзмітрый Карпоўскі («Прамень», Мінск), Дзяніс Жбанкоў («Ашмяны-БДУФК») а таксама былы футбаліст Дзмітрый Макар і былы арбітр Станіслаў Савіцкі.

У адносінах да так званага матчу-фантома сябры камітэта прынялі рашэнне пажыццёва дыскваліфікаваць супрацоўнікаў Паўла Качановіча («Шахцёр», Салігорск) і Уладзіслава Каранеўскага («Слуцк»), а таксама грамадзян Лысакова і Гарбунова. Нагадаем, што яны прапанавалі двум прадстаўнікам футбольных клубаў «Шахцёр» і «Слуцк» апублікаваць у інтэрнэце вынікі футбольнага матча, які нібыта адбыўся, тым самым увёўшы ў зман замежныя букмекерскія канторы, і, загадзя ведаючы вынік, зрабіць гарантаваныя выйгрышныя стаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930