Знайсці
20.02.2018 / 20:082РусŁacБел

Беларуская і латвійска-расійская кампаніі будуць судзіцца за нафту 27-гадовай даўніны

Беларускае ААТ «Полацктранснафта Дружба» і латвійска-расійскае ТАА «ЛатРасТранс» будуць судзіцца за тэхналагічную нафту, якая знаходзілася ва ўчастках нафтаправодаў на тэрыторыі Латвіі пасля падзелу Савецкага Саюза, паведамляе БелТА.

Прадметам спрэчкі з'яўляецца толькі тэхналагічная нафта ў колькасці 150 тысяч тон, якая знаходзілася ва ўчастках магістральных нафтаправодаў Полацк — Вентспілс і Полацк — Біржай — Мажэйкяй, якія праходзяць па тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі і належаць у цяперашні час ТАА «ЛатРасТранс».

Судовая спрэчка ўзнікла ў 2010 годзе, калі ТАА «ЛатРасТранс» вырашыла зліць нафту з нафтаправода, нягледзячы на наяўныя дакументы аб прыналежнасці дадзенай нафты ААТ «Полацктранснафта Дружба». Абараняючы сваё права ўласнасці, беларускае прадпрыемства звярнулася ў суд. Суды Латвіі разглядаюць гэтую справу ўжо 7 гадоў.

Судовая справа дайшло да Вярхоўнага суда Латвіі, які ў снежні 2016 года прыняў рашэнне аб накіраванні справы ў ніжэйшую інстанцыю для паўторнага разгляду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера