Знайсці
20.02.2018 / 19:159РусŁacБел

Парашэнка падпісаў закон, дзе Расія абвяшчаецца «краінай-агрэсарам»

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту Украіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях».

На пасяджэнні вайсковага кабінета Украіны кіраўнік дзяржавы заявіў, што чакае прапаноў аб змене фармату аперацыі на Данбасе «у самыя кароткія тэрміны».

18 студзеня 2018 года Вярхоўная Рада прыняла гэты закон, у якім Расія абвяшчаецца краінай-агрэсарам, якая ажыццяўляе часовую акупацыю часткі тэрыторыі Украіны.

У дакуменце вызначаецца дата пачатку акупацыі часткі Украіны, у прыватнасці Крыма і Севастопаля, — 20 лютага 2014.

Згодна з законам, адказнасць за матэрыяльную або маральную шкоду, нанесеную Украіне ў выніку агрэсіі Расіі, ускладаецца на Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031