Знайсці
20.02.2018 / 17:4347РусŁacБел

18-гадовая беларуска псіханула і пагаліла галаву ў знак пратэсту ВІДЭА

Настассі Капыток з Навагрудка надакучылі заклікі «выглядай як дзяўчынка», і ў знак пратэсту яна некалькі дзён таму пагаліла галаву. Маці Настассі такой перамене не ўзрадавалася: яна цяпер думае, што неяк не так выхавала дачку, якая рэзка стала падобнай на дзіця з дрэннай сям’і. 

Але Настасся ўпэўненая, што ўсё зрабіла правільна: «Мне надакучылі пастаянныя прэтэнзіі да таго, што я не выглядаю як нармальная дзяўчынка, фарбую валасы ва ўсе колеры вясёлкі, нашу спартыўную вопратку, вяду сябе часам груба, «па-мужчынску». Мне надакучыла чуць «ну, ты ж дзяўчынка!». Можа, мой жэст нічога не зменіць, але я выказалася, і, спадзяюся, мяне пачулі».

Настасся некалькі дзён таму і сёння.

Прыводзім яе поўны тэкст з маніфестам, прысвечаным тэме прыгажосці.

— Усім прывітанне! Я Настасся. Мне 18 гадоў, у мяне ёсць похва і здольнасць нараджаць патомства. Усе навокал распавядаюць мне, што ў мяне богам закладзены таямнічы «жаночы фактар», і значыць, рана ці позна, я захачу мужа, дзяцей, сямейнага шчасця і гэтак далей. Усё жыццё бацькі рыхтуюць да гэтага агульнапрынятага «жаночага шчасця». Мяне вучаць весці хатнюю гаспадарку, быць прыгожай, паслухмянай, маўклівай, сціплай. І гэта — норма, кажуць мне. Калі ж я адмоўлюся ад гэтага, то не знайду сабе самца для спарвання і працягу роду, а гэта ж крытычна важна для любой самкі.

Неяк выклала ў сацыяльные сеткі пост, дзе напісала, што жанчыны нікому не абавязаныя выглядаць па-жаноцку. Колькі ж негатыўных каментарыяў ён сабраў!

Мабыць, вы не ведалі, але можна быць моцнай, смелай, гучна смяяцца, лазіць па дрэвах, выказваць сваю незадаволенасць, насіць любую вопратку, рабіць любы макіяж (альбо абысціся без гэтага), мець любое цела, і ніхто не ў праве тыкаць у цябе пальцам і казаць, што гэта няправільна! Вы не робіце нічога амаральнага, калі проста спрабуеце быць сабой! Навакольная супольнасць, поўная фальшы і крывадушнасці, увесь час спрабуе загнаць вас у рамкі, прымусіць рабіць усё, каб атрымаць выключна станоўчую ацэнку ад іншых, часцяком незнаёмых, чужых людзей.

Я даўно хацела пагаліць галаву, але баялася, бо ў мяне пухлы твар, мне «не пойдзе», мне трэба спяваць у ансамблі, як я буду хадзіць на працу, бацькам будзе непрыемна, многія прымуць гэта за юнацкі радыкалізм. Але гэта адбылося!

Я галю галаву і такім чынам хачу паказаць дзяўчынкам, хлопцам і іншым, што трэба пераадольваць свае комплексы і страхі, трэба змагацца са стэрэатыпамі, не баяцца быць незразумелымі, ІНШЫМІ! Можна быць пяшчотнай і добрай з лысай галавой, з тлушчыкам на жываце і ўвогуле… А можна мець ідэальную знешнасць і быць гнілым унутры.

Гэта ўсё банальна і трывіяльна, але чамусьці ў сучасным свеце людзі забываюць пра гэта. Колер валасоў і колькасць пірсінгу на целе — не паказчык розуму! Прыгожая вопратка і дагледжанае цела не робіць цябе добрым чалавекам! Кожная і кожны з нас можа змяняць свет навокал так, як нам гэтага хочацца! Мы можам быць з тымі, з кім нам добра, і быць тымі, кім нам зручна быць. Памятайце пра гэта!

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930