Знайсці
14.03.2018 / 10:07РусŁacБел

15 сакавіка — вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава: сабраныя грошы пойдуць на помнік яму

Клуб «Бруге» (пр.Партызанскі, 6а). Пачатак а 19.00.

Музыкі розных пакаленняў выканаюць песні на вершы беларускага паэта, які сёлета заўчасна пайшоў у іншы свет. У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica.

Тыя, хто любіў і шанаваў паэта, адмыслова рыхтуюцца да гэтай падзеі. Упершыню за доўгі час у арыгінальным гучанні са сцэны будуць зайграныя даўнія хіты гуртоў «Новае Неба», N.R.M., «Бонда» аўтарства Міхала, адносна свежыя песні на ягоныя вершы ў выкананні IQ48 і Змітра Вайцюшкевіча, а таксама зусім новыя творы ад гуртоў MorkvoЦвет і Harotnica. 

Да згаданых выканаўцаў далучыцца музычны склад пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча, віяланчэлістка Юлія Глушыцкая, а весці імпрэзу будзе Аляксандр Памідораў. Ладзіць канцэрт партал TuzinFM.by. Афішу мерапрыемства зрабіла жонка паэта, Алена Дашкевіч.

Топ-12 песень Міхала Анемпадыстава

«Нягледзячы на такую сумную нагоду, хочацца зрабіць не жалобнае мерапрыемства, а добры рокавы канцэрт. Такі, які б спадабаўся б самому Міхалу», — кажа кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін.

Праграма Belsat Music Live памяці Міхала Анемпадыстава

Грошы за квіткі будуць пералічаныя сям’і Міхала Анемпадыстава на будучы помнік творцу.

Канцэрт у «Бруге» пройдзе напярэдадні яго дня народзінаў. Сёлета Міхалу споўнілася б 54 гады. Ён пайшоў у іншы свет 24 студзеня 2018 года.

Квіткі ўжо можна набыць на Bezkassira.by

Даведкі: +375 29 687-20-93.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930