Даслаць навіну
Знайсці
20.02.2018 / 17:19 6

Рэктарам ЕГУ прызначаны былы міністр адукацыі Балгарыі

Агульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў адзінагалоснае рашэнне аб прызначэнні былога міністра адукацыі, моладзі і навукі Рэспублікі Балгарыі праф. Сяргея Ігнатава на пасаду Рэктара ЕГУ з 1 сакавіка.

Павялічыць выяву

Прафесар Сяргей Ігнатаў — міжнародна прызнаны егіптолаг, аўтар кніг «Марфалогія класічнага Егіпта», «Мудрасць старажытных егіпцян», «Егіпет фараонаў», «Папірус не расце на камяні», «Цела бога» і больш за 40 акадэмічных публікацый, прысвечаных праблемам лінгвістыкі, гісторыі і рэлігіі Старажытнага Егіпта.

У 2009—2013 гг. праф. Ігнатаў займаў пасаду міністра адукацыі, моладзі і навукі ва ўрадзе Балгарыі пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Бойка Барысава. На пасадзе міністра праф. Ігнатаў ажыццявіў шэраг грунтоўных рэформаў у галіне пашырэння ўніверсітэцкай аўтаноміі і дыверсіфікацыі мадэляў фінансавання вышэйшай адукацыі. Раней, у 2002—2009 гг., праф. Ігнатаў быў рэктарам найбольш прыкметнага прыватнага балгарскага ўніверсітэта — Новага балгарскага ўніверсітэта.

Акадэмічная кар’ера праф. Ігнатава пачалася на пасадзе лектара Сафійскага ўніверсітэта імя Св. Клімента Ахрыдскага. Напрыканцы 90-х гадоў ён пачаў працу ў Новым балгарскім універсітэце, дзе займаў пасаду дэкана Бакалаўрскай школы. Перш чым стаць Рэктарам ЕГУ, ён узначальваў Балгарскі інстытут егіпталогіі.

Праф. Ігнатаў атрымаў доктарскую ступень па егіпталогіі ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. Ён таксама быў стыпендыятам Оксфардскага ўніверсітэта (Каледж All Souls). Апроч роднай балгарскай мовы, праф. Ігнатаў валодае рускай, англійскай і французскай мовамі. Ён таксама выкладае егіпецкую (копцкую), асіра-вавілонскую (акадскую) і старажытнагрэчаскую мовы.

2
Альфа / адказаць
20.02.2018 / 20:30
Сяргей Ігнатаў падаў у адстаўку зь міністэрскай пасады ў 2013 годзе пасьля публікацыі справаздачы ўраду Баўгарыі аб карупцыі пры прыёме на працу і выдачы грантаў. Адстаўцы Ігнатава папярэднічалі пратэсты баўгарскіх навукоўцаў, выкліканыя карупцыйным скандалам. За месяц да сваёй адстаўкі Ігнатаў адмаўляў абвінавачваньні ў карупцыі.Паводле баўгарскага выданьня «Сега», у лістападзе 2012 году міністэрства адукацыі абвясьціла конкурс грантаў для баўгарскіх навукоўцаў. У выніку 95 заявак з 1200 атрымалі агулам 14,8 мільёнаў баўгарскіх леваў (звыш 980 тысяч даляраў на лістапад 2012 году) ад Фонду навуковых дасьледаваньняў. Навуковая супольнасьць Баўгарыі сьцьвярджала, што адбор заявак праводзіўся не празрыста, а гранты атрымалі навукоўцы Новага баўгарскага ўнівэрсытэту, якім Ігнатаў кіраваў да міністэрскай пасады.
3
Мимоходом / адказаць
20.02.2018 / 22:58
Пропал дядька. Там классный маркетолог нужен, а не египтолог , чтобы это болото разшевелить и деньги начать зарабатывать. Видимо, он так и остался в великолепном юношеском возрасте. Со всеми вытекающими... Альтруизм, идеализм, возможно, хиппи, где всех и вся должны любить и никаких обязательств. А впрочем, желаю ему удачи...
1
датэрміноўка / адказаць
21.02.2018 / 10:39
Егіптолаг - цікавы выбар. Напэўна, у ЕГУ ёсць ці будуць піраміды, фараоны і муміі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31