Знайсці
20.02.2018 / 16:573РусŁacБел

У студзені больш за 1 550 мінскіх кватэр адключылі ад камунальных паслуг за даўгі

У 2017 годзе ў сувязі з запазычанасцю па аплаце жыллёва-камунальных паслуг і плаце за карыстанне жылымі памяшканнямі ў 18 554 кватэрах былі адключаныя некаторыя камунальныя паслугі. У студзені 2018 года гэты пералік папоўніўся яшчэ 1 551 кватэрай, паведамляе «Мінск-навіны».

Як адзначыла галоўны спецыяліст Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра (РДЦ) Эла Лазарава, пасля двух месяцаў запазычанасці уласнікам і наймальнікам накіроўваюць пісьмовае папярэджанне аб неабходнасці ўнесці плацяжы, уключаючы пеню, на працягу 5 дзён. У адваротным выпадку прыпыняюць аказанне некаторых камунальных паслуг. У асноўным электраэнергіі, радзей адключаюць ваду, газ і тэлеантэну.

Акрамя таго, неплацельшчыкам тэлефануюць з напамінам пра пратэрміноўку, накіроўваюць па пошце паведамленні аб неабходнасці ўнесці плату і інфармуюць аб мерах па спагнанню запазычанасці, наведваюць дом; афармляюць выканаўчыя надпісы і падаюць іскавыя заявы ў суд на спагнанне доўгу; апісваюць маёмасць, якую можна накіраваць на пагашэнне запазычанасці; накладваюць арышт на маёмасць і фінансы; могуць абмежаваць права на кіраванне транспартным сродкам і забараніць выезд з краіны. Злосныя даўжнікі могуць пазбавіцца жылля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930