Знайсці
20.02.2018 / 15:2610РусŁacБел

Беларусы пятыя ў змяшанай эстафеце: стралялі класна, а вось беглі…

Біятлонная праграма на Алімпіядзе ў Пхёнчхане сканчаецца эстафетамі. 20 лютага прайшла змяшаная эстафета. Гэта значыць, што на двух першых этапах бягуць жанчыны, а на трэцім і чацвёртым — мужчыны.

Мартэн Фуркад прынёс Францыі золата.

Надзея Скардзіна і Дар’я Домрачава былі трэцімі, але біятланістаў-мужчынаў топ-узроўню ў нас не было. Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін паказалі вельмі класную стральбу, але ў медалях утрымацца не змаглі. У нашых толькі пятае месца.

Беларусы скарысталі найменей запасных стрэлаў — усяго тры. Адставанне ад лідара склала 55 секунд.

Чэмпіёнамі сталі французы, якіх на першае месца выцягнуў Мартэн Фуркад. Другія — нарвежцы, трэція — італьянцы. Чацвёртымі сталі немцы.

У чацвер адбудзецца жаночая эстафета — апошні шанец для беларусаў заваяваць медалі на Алімпіядзе. Пачатак а 14.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера