Знайсці
06.10.2008 / 09:39РусŁacБел

Грабоўскі — супэрстар

Беларускі форвард «Таронта» выдаў фантастычную гульню ў выставачным матчы, ды быў прызнаны другой зоркай матчу.

Беларускі форвард «Таронта» выдаў фантастычную гульню ў выставачным матчы, ды быў прызнаны другой зоркай матчу.

Мінулай ноччу «Таронта Мэйпл Ліўз», праўда, прайграў на сваёй пляцоўцы «Каламбусу Блу Джэкетс» — 4:5. Але ў беларускіх заўзятараў — сьвята.

Беларускі форвард «кляновых лістоў» Міхаіл Грабоўскі вызначыўся адной закінутай шайбай і двума галявымі перадачамі.

Тым часам чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі ўжо стартаваў.
Праўда, чатырма матчамі ў Эўропе. Па два матчы правялі «Нью‑Ёрк Рэйнджэрз» з «Тампа‑Бэй Лайнтынг» ды «Атава Сэнатарз» з «Пітсбургам Пінгвінз».

«Рэйнджэры» двойчы ў Празе выйгралі ў «Тампы» зь лікам 2:1. Лічыцца, што матч адкрыцьця рэгулярнага сэзону НХЛ праходзіў менавіта ў сталіцы Чэхіі. На О2 — Арэне сабраліся 17 тыс. гледачоў, прысутнічаў на матчы і прэм’ер‑міністар краіны Мірэк Тапаланэк. Ён жа зрабіў і сымбалічнае укідваньне шайбы.

А першая шайба ў сэзоне на рахунку швэдзкага форварда «Рэйнджэрз» Маркуса Нэслунда.

«Пітсбург» і «Атава» гулялі ў Стакгольме і абмяняліся перамогамі. Напачатку «Пітсбург» выйграў 4:3. У другім матчы перамаглі «сэнатары» — 3:1.

***

У Паўночнай Амэрыцы сэзон стартуе 9 кастрычніка.

У барацьбу уступяць 30 камандаў ды чацьвёра беларусаў. Апроч згаданага Міхаіла Грабоўскага «Таронта»), колеры «Манрэаля» будуць абараняць браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны, а «Каларада» — Руслан Салей.

«Таронта» першы матч правядзе з «Дэтройтам», «Манрэаль» — з «Бафала», «Каларада» — з «Бостанам».

Хварэем за нашых!

Тыя ж беларусы Таронта маюць магчымасьць падтрымаць Грабоўскага ажно ў 41 хатнім паядынку.

ул .інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера