Знайсці
20.02.2018 / 13:0321РусŁacБел

Ва Украіне яшчэ адну беларуску аштрафавалі за «георгіеўскую» стужку на аўтамабілі

Грамадзянка Беларусі, жыхарка Кобрына мае сплаціць штраф у памеры 850 грыўняў і яшчэ 353 грыўні судовага збору (разам гэта каля 90 беларускіх рублёў у эквіваленце) за публічную дэманстрацыю забароненай ва Украіне «георгіеўскай» стужкі, піша Радыё Свабода.

У выпадку, калі яна адмовіцца выплаціць вызначаны судом штраф, зь яе прымусова спагоняць двайны памер штрафу — 1700 грыўняў (прыкладна 65 даляраў).

Пратакол аб правапарушэнні ў дачыненні беларускі быў складзены падчас перасячэння ёю мяжы ў памежным пункце «Даманава» (Валынская вобласьць. «Георгіеўская» стужка была прымацаваная на радыёантэне яе аўтамабіля «Фальксваген Пасат».

Гэта другі выпадак прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці грамадзян Беларусі за выкарыстанне «георгіеўскай» стужкі. Сёлета ў студзені Беларус у Карпатах заплаціў максімальны штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930