Знайсці
20.02.2018 / 12:5315РусŁacБел

Створаны першы ў свеце гібрыд чалавека і авечкі

Амерыканскія даследчыкі вырасцілі эмбрыёны авечкі, якія змяшчаюць чалавечыя клеткі. У выніку былі атрыманыя гібрыдныя істоты, якія больш чым на 99 адсоткаў з'яўляліся авечкай.

На думку экспертаў, такое дасягненне ў будучыні дазволіць вырошчваць чалавечыя органы наўпрост у арганізме жывёлы, што дапаможа выратаваць жыцці многіх людзей.

Аўтары працы лічаць, што вырошчванне чалавечых клетак унутры жывёл можа не толькі павялічыць колькасць донарскіх органаў, але таксама прапанаваць магчымасць генетычнай адаптацыі органаў, каб тыя былі сумяшчальныя з арганізмам пацыента, якому трэба перасадка. Выкарыстанне ўласных клетак пацыента ў такой працэдуры ліквідуе верагоднасць адрыньвання, лічаць навукоўцы.

На цяперашні час навукоўцам дазволена працаваць з эмбрыёнамі-хімерамі да 28 дзён на працягу іх развіцця, 21 дзень з якіх яны знаходзяцца ў арганізмах дарослых авечак. Яшчэ нядаўна падобныя эксперыменты з хімерамі чалавека і жывёлы былі ў многіх краінах забароненыя. 

Раней, у 2017 годзе, міжнароднай камандай даследчыкаў быў створаны гібрыд чалавека і свінні. Эксперымент даказаў, што чалавечыя клеткі могуць быць уведзеныя ў нечалавечы арганізм, выжыць і нават расці ў ім.

Гібрыд свінні і чалавека, вырашчаны ў 2017 годзе, змяшчаў нашмат менш чалавечых клетак, чым створаны зараз гібрыд чалавека і авечкі 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера