Знайсці
20.02.2018 / 11:28РусŁacБел

Чуткі пра тое, што ў «Маладзечне» за суткі змяніліся тры трэнеры, моцна перабольшаныя

Справа ў тым, што ні Валер Ветраў ні адзін з братоў Макоўскіх на гэтую пасаду прызначаныя не былі. 

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма Мікалай Шрымф. 

- Хто, скажыце, гэта прыдумаў? Каб прызначыць чалавека на адпаведную пасаду, павінен быць загад. А ні аднаго дакумента не было. Мужыкі сабраліся на стадыёне, нешта самі вырашылі. Раздулі скандал у інтэрнэце. Відаць, трэба да канца тыдня сустрэцца з імі, пагутарыць па-мужчынскі. Ой, дзеці.

Размова пра змену трэнераў пачалася пасля сустрэчы Міхаіла Макоўскага з фанатамі. 

Падчас сустрэчы ў нядзелю, Міхаіл Макоўскі сказаў, што ўсіх чакае на першай трэніроўцы ў панядзелак. Аднак, сам на трэніроўку не прыйшоў. Яе праводзіў брат Міхаіла Уладзімір Макоўскі. Там жа, на стадыёне, па словах заўзятараў, ён прадставіўся галоўным трэнерам. 

Увечары, у суполцы ФК «Маладзечна» »У кантакце» заўзятары нагадалі, што Уладзімір цягам пяці гадоў не можа займацца каляфутбольнай дзейнасцю. 

І тут жа з'явілася інфармацыя пра тое, што трэнерам стане Валер Вятроў. 

Сёння ўсё ж высветлілася, што загаду пра прызначэнне кагосьці на пасаду трэнера пакуль не было. Пытанне застаецца адкрытым, бадай, да канца тыдня. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930