Знайсці
20.02.2018 / 09:3334РусŁacБел

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова жыла ў адным пакоі з бацькамі, сабакам і катом

25-гадовая алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Ганна Гуськова дзеліць адзін пакой на мінскай вуліцы Усходняй з маці і айчымам. Сям’я спадзяецца, што паўднёвакарэйскі трыумф дапаможа ім вырашыць кватэрнае пытанне.

Пяць гадоў таму тата Ганны сп. Андрэй памёр. Мама Алена яшчэ раней развіталася са спортам і цяпер працуе ў аддзеле радыё- і тэлетавараў у мінскім ГУМе.

Пасьля смерці мужа Алена Георгіеўна сышлася з Ігарам Падгайскім. Айчым расказаў Радыё Свабода, што спаборніцтвы не глядзеў — баяўся, што «спыніцца сэрца». Пра залаты скачок падчаркі даведаўся постфактум. І не хавае надзеі, што круты паварот лёсу дапаможа вырашыць, бадай, самае надзённае для іх пытанне.

«Мы зь Ленкай пазнаёміліся, пачалі жыць разам, яе дачку выхоўваю як родную, — кажа ён. — Усе ў адным пакоі — Лена, я, Анька, а яшчэ сабака і кот. Запрасілі будаўнікоў, яны зрабілі нам перагародку, усё як мае быць. Сама кватэра двухпакаёвая, але ў другім пакоі жыве сястра Лены з мужам, то бок цётка Ганны. А мы, адпаведна, у суседнім».

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера