Знайсці
19.02.2018 / 23:408РусŁacБел

Трэнер беларускага футбольнага клуба папрацаваў усяго чатыры дні, бо прыйшоў на сустрэчу з заўзятарамі п'яным

Чарговая гісторыя з жыцця беларускага футбола. 16 лютага галоўным трэнерам футбольнага клуба другой лігі «Маладзечна» быў прызначаны Міхаіл Макоўскі.

Фота «РГ». Макоўскі — другі злева.

Аднак ён не паспеў папрацаваць і чатырох дзён. 19 лютага адбылася сустрэча трэнера з заўзятарамі і прэсай, на якую ён, як паведамляюць футбольныя суполкі ў сацыяльных сетках, прыйшоў п'яным.

Адразу пасля заканчэння сустрэчы Міхаіл Макоўскі быў адхілены з пасады. На яго месца быў прызначаны родны брат Уладзімір, які раней быў асуджаны на 2 гады за арганізацыю дамоўных матчаў і пазбаўлены права займаць любыя пасады, звязаныя з футболам, на працягу 5 гадоў.

Аднак Уладзімір Макоўскі пратрымаўся на пасадзе яшчэ менш. Пасля абурэння заўзятараў галоўным трэнерам «Маладзечна» быў прызначаны Валер Ветраў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930