Знайсці
19.02.2018 / 23:141РусŁacБел

Пад Маладзечнам хлопцы хацелі скрасці акумулятары з фуры, але забыліся свой аўтамабіль

Ноччу 9 лютага два хлопцы з Мінскага раёна вырашылі скрасці акумулятары з фуры «Вольва», што стаяла ля вёскі Дзякшняны, распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

19-гадовы малады чалавек і яго 28-гадовы сябар ужо пачалі адкручваць акумулятары, але ў гэты час іх заўважыў мясцовы жыхар.

Мужчына патэлефанаваў у міліцыю. Хлопцы кінулі акумулятары і ўцяклі. Але на месцы здарэння яны пакінулі машыну, на якой прыехалі.

Па аўтамабілі міліцыянеры ўстанавілі гаспадара. Машына належала старэйшаму фігуранту. Хлопцаў затрымалі, аўтамабіль змясцілі на штрафстаянку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера