Знайсці
19.02.2018 / 20:056РусŁacБел

У свеце з'явіўся першы аўтавытворца, які зрабіў вытворчасць электракараў рэнтабельнай

Кіраўнік французска-японскага альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi Карлас Гон у інтэрв'ю каналу CNBC паведаміў, што кампанія выйшла на прыбытак у гэтым кірунку.

«Магчыма, мы адзіны аўтамабільны канцэрн, які пачаў зарабляць на электракарах», — заявіў кіраўнік Renault-Nissan-Mitsubishi. Ён таксама прызнаўся, што лічыць альянс самай «прасунутай» кампаніяй, якая вырабляе электракары з самымі ўдалымі суадносінамі кошту і якасці. Кампанія пачала вытворчасць электракараў у 2008 годзе.

Пакуль ва ўсім свеце вытворчасць электрамабіляў нерэнтабельная. Гэта звязана не толькі з высокай цаной кампанентаў і адсутнасцю вялікага досведу ў параўнанні з традыцыйнымі аўтамабілямі. Топ-менеджар лічыць, што на гэта таксама ўплывае неабходнасць значных інвестыцый у распрацоўку і вытворчае абсталяванне для электракараў.

Аўтавытворца Renault-Nissan-Mitsubishi здзівіў аналітыкаў і інвестараў у пятніцу раніцай, паведаміўшы аб рэкордным аперацыйным прыбытку ў 3,854 мільярда еўра (4,84 мільярда даляраў) на 2017 год — на 17,4 адсотка больш, чым годам раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930