Знайсці
19.02.2018 / 17:32РусŁacБел

У Карэліцкім раёне непрышпіленага кіроўцу выкінула з машыны: хлопец загінуў

У Карэліцкім раёне непрышпіленага кіроўцу выкінула з перакуленай машыны — хлопец загінуў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Трое хлопцаў і дзяўчына адпачывалі ў бары. А трэцяй гадзіне ночы яны паехалі ў гарадскі пасёлак Мір. Падчас снегападу кіроўца дапусціў з'езд у левы кювет. Там машына перакулілася. Ніхто з тых, хто знаходзіўся ў салоне «Пежо», не быў прышпілены. Кіроўцу выкінула з машыны. Ад атрыманых траўмаў 21-гадовы хлопец памёр на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы.

Пацярпелі таксама два пасажыры. Хлопец і дзяўчына з рознымі траўмамі шпіталізаваны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера