Знайсці
19.02.2018 / 12:388РусŁacБел

Міхалок рыхтуе праект «Дрэздэн»

«Цяпер я знайшоў час і найталенавітых паплечнікаў для ўвасаблення мары, — распавёў Сяргей Міхалок на старонцы Брута ў сацыяльных сетках. — Мы заканчваем працу над першым альбомам «Дрэздэн». — я нарадзіўся ў гэтым горадзе ў 72-м годзе, калі ўвесь рух толькі пачынаўся, таму назва не павінна нікога здзіўляць».

Для новага праекта Міхалок сабраў інтэрнацыянальную каманду: гітарыста ўкраінскага калектыва «Акіян Эльзы» серба Уладзіміра Апсяніцу і ўкраінскага саўнд-прадзюсара Віталя Цялезіна. Выхад альбома і прэзентацыю праекта запланаваны на верасень.

«Мы не прэтэндуем на глабальны ахоп і ўсеагульную любоў, але баюся гэтага не пазбегнуць», — кажа Міхалок.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера