Знайсці
19.02.2018 / 11:344РусŁacБел

Сіноптыкі папярэдзілі аб моцных маразах на тыдні

Фота Сяргея Гудзіліна

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца вельмі халоднае надвор'е, але са снегам. Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

У аўторак не абыдзецца без невялікага снегу. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да -4 — -10°С, месцамі пры праясненнях паветра панізіцца да -11 — 13°С, максімальная тэмпература днём складзе -5 — +1°С.

21 лютага, у сераду, на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Халоднае паветра з арктычных мораў прынясе ўзмацненне маразоў. Тэмпература паветра мінімальная ў асноўным складзе ноччу -7 — -13°С, па паўночным усходзе краіны да -15°С, месцамі пры праясненнях паветра астудзіцца да -16 — -19°С.

Максімальная тэмпература днём не вышэй -3 — -8°С; толькі па крайнім паўднёвым захадзе краіны тэмпературны фон трохі вышэй — ноччу -4 — -6°С, днём 0 — -2°С.

У чацвер чакаецца марознае надвор'е, у асобных раёнах магчымы невялікі кароткачасовы снег, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ў асноўным -8 — -14°С, па паўночным усходзе краіны -15 — -18°С, месцамі па краіне пры праясненнях паветра астудзіцца да -19 — -20°С. Максімальная тэмпература днём -4 — -9°С. Толькі па крайнім паўднёвым захадзе ноччу -4 — -7°С, днём -1 — -3°С.

У пятніцу марознае надвор'е захаваецца, у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да -11 — -17°С,

пры праясненнях паветра астудзіцца да -18 — -20°С.

Максімальная тэмпература днём -6 — -12°С. У паўднёва-заходніх раёнах краіны маразы аслабеюць — начная тэмпература -5 — -10°С, днём -4 — -5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930