Знайсці
19.02.2018 / 11:228РусŁacБел

Лукашэнка абурыўся несумленным галасаваннем і адправіў скаргу. Гаворка пра фрыстайл на Алімпіядзе, а не пра выбары

Абнародаваны вытрымкі з пісьма Аляксандра Лукашэнкі ў адрас прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха ў сувязі з сітуацыяй вакол судзейства выступлення беларускага фрыстайліста Антона Кушніра на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Гэта інфармацыя агучана ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Уся беларуская спартыўная грамадскасць, а таксама прадстаўнікі міжнароднай супольнасці, вядучыя спартсмены і спецыялісты фрыстайла сыходзяцца на думцы, што такое дзеянне мела на мэце адхіленне аднаго з лідараў сусветнага ўзроўню ад удзелу ў заключнай стадыі спаборніцтваў», — гаворыцца ў пісьме. У ім таксама змешчана просьба да Томаса Баха як прафесіянала і гаранта захавання міжнародна прызнаных прынцыпаў алімпізму аператыўна прыняць усе меры і забяспечыць непрадузятае і кампетэнтнае даследаванне выступлення Антона Кушніра ў духу вышэйшай спартыўнай справядлівасці фэйр-плэй.

Чытайце таксама: Кушнір не трапіў у фінал, прайграўшы швейцарцу 0,45 бала. Таго цягнуў наперад швейцарскі суддзя

«Мне давялося ноччу падняць па трывозе МЗС, задзейнічаць пасольства ў Рэспубліцы Карэя. Накіраваць неадкладна ўрадавую тэлеграму ў адрас Баха. Выказаў яму ўсё, як я думаю, у мяккай форме. Мы гэта ўсё абнародуем. Мы хаваць гэта не будзем», — патлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён настроены паўдзельнічаць у адной з наступных сесій МАК, каб узняць праблемнае пытанне: «Думаю, што мне трэба там у бліжэйшы час пабываць, каб гэта соннае палітызаванае царства крыху разварушыць. Занадта добра жывецца. Дзеляць гэтых людзей загадзя па рангах і пачынаюць дзяліць медалі: хто мацнейшы палітычна, той і атрымлівае медаль. Так быць не павінна!» — адзначыў ён.

Гаворачы аб выступленні Антона Кушніра і несправядлівым судзействе, Лукашэнка сказаў: «Яны проста, шчыра вам скажу як чалавек, які крыху ў гэтым разбіраецца, выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу». Сярод членаў судзейскай калегіі былі ў тым ліку прадстаўнікі Расіі, Кітая і Швейцарыі. «Усе яны працягнулі ў фінал сваіх спартсменаў», — заўважыў ён.

Чытайце: «Нашых старэйшых братоў расіян адмаўляюся наогул разумець»: Лукашэнка накіраваў прэтэнзіі наконт Кушніра

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера