Знайсці
19.02.2018 / 11:303РусŁacБел

Модны свет заваёўваюць віртуальныя мадэлі: што гэта такое?

Зусім нядаўна грамадскасць абмяркоўвала дзяўчыну Мікелу Соўсу, якая стала тварам многіх модных брэндаў. Усё б было звычайна, калі б яна была сапраўдным чалавекам. Насамрэч, яна аказалася ўсяго толькі створанай на камп’ютары віртуальнай карцінкай. 

За жыццём кібердзяўчыны Мікелы Соўсы сочаць тысячы чалавек з усяго свету.

Цяпер да кібергераіні Мікелы дадалася яшчэ адна — «digital-супермадэль» Шуду Грэйм.

Дзяўчыну ўпершыню заўважылі ў рэкламе брэнда спявачкі Рыяны: яна выглядала настолькі ідэальна, што адразу звярнула на сябе ўвагу. Але ўсіх, хто закахаўся у бездакорныя рысы твару і далікатную скуру мадэлі, чакала расчараванне: яна — гэта ўсяго толькі бяздушныя пікселі.

Намаляваў Шуду лонданскі фатограф: каб стварыць адзін фотаздымак са сваім персанажам, ён патраціў некалькі дзён у праграме для 3D-мадэлявання.

Цікава, што сёння 2D- і 3D-людзі маюць магчымасць працаваць з брэндамі і прасоўваць прадукты не горш за сапраўдных. Некаторыя прадстаўнікі фэшн-сферы нават думаюць, што ў будучыні яны заменяць сапраўдных людзей: яны ўніверсальныя, могуць прыняць любую позу, не хварэюць і не маюць комплексаў.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930