Даслаць навіну
Знайсці
04.10.2008 / 19:29 4

Хакеісты менскага «Дынама» дзьмуць

Трэцяе паражэнне запар — на гэты раз ад маскоўскага «Дынама» на ўласнай пляцоўцы.

Трэцяе паражэнне запар зведала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

3 кастрычніка падапечныя Джыма Х’юза прайгралі на сваёй пляцоўцы дынамаўцам Масквы з лікам 0:2 (0:1, 0:1, 0:0). Шайбы закінулі Максім Пястушка (9.47) і Іван Няпраеў (35.00). Гаспадары восем разоў мелі колькасную перавагу, але ні разу не змаглі ёю cкарыстацца. У складзе гасцей гуляў нападаючы беларускай зборнай Аляксей Калюжны.

Становішча каманд у дывізіёне Баброва: «Атлант» (Мыцішчы) — 33 ачкі (13 гульняў; розніца шайбаў 50‑27), «Салават Юлаеў» (Уфа) — 26 (12; 38‑21), «Металург» (Новакузнецк) — 21 (14; 46‑37), «Северсталь» (Чарапавец) — 20 (12; 35‑35), «Спартак» (Масква) — 18 (12; 39‑36), «Дынама» — 11 (13; 20‑41).

У агульнай табліцы «Атлант» займае першае месца, «Салават Юлаеў» — трэцяе, «Металург» — восьмае, «Северсталь» — 12‑е, «Спартак» — 14‑е, «Дынама» — 22‑е сярод 24 удзельнікаў КХЛ.

Наступны матч каманда Х’юза правядзе 6 кастрычніка ў Рызе супраць мясцовых дынамаўцаў.

Дзмітры Ўласаў, БелаПАН

0
Caravaggio / адказаць
05.10.2008 / 11:49
Я подумал здесь вообще про каннабис будет))) Жуткая калька
0
Саянаў / адказаць
07.10.2008 / 12:16
Учора пра...ралі ў Рызе. Во блін справы. Чэмпіянату свайго ў латышоў няма, гуляюць у беларускім, а маюць нашых як на ўзроўні зборных, так і на клюбным узроўні. Хто б патлумачыў чаму так? Мо ў менскім Дынама не самыя мацнейшыя гуляюць? Дык казалі ж, што ледзьве ня зборную, за малым выключэньнем, будзе ўяўляць тое Дынама! Нічога не разумею.
0
Саянаў / адказаць
11.10.2008 / 17:53
Во й адказ на маё пытаньне. Як пачулі, ня йнакш!.. «Вступление минского «Динамо» в КХЛ – государственная программа. О том, как наш президент любит хоккей, известно во всем мире. Вслед за ним этот вид спорта полюбила и вся наша республика. А курирует «Динамо» лично министр внутренних дел… Если бы не Александр Лукашенко, о хоккее в Белоруссии просто забыли бы... Мы поднимаем новое дело, чтобы прославить свою страну в мире спорта… А нам палки в колеса ставят. Так не делается… Да, есть негативное отношение к минскому «Динамо» в белорусской спортивной прессе. Но это наше дело, народное, белорусское! А быть скептиком, тыкать со стороны в чужие ошибки всегда легко. Намного проще, чем что-то строить, невзирая на просчеты. Страна-то у нас небольшая. Надо сплотиться, поддержать друг друга, а нас поливают… Мы не против, указывайте на промахи. Но зачем формировать у людей негатив? Они идут с завода и читают в газете, как все плохо у хоккейной команды. Так зачем же они пойдут на стадион? Портить настроение? Лучше выпить кружку пива на диване и мультики посмотреть. А вы говорите: почему трибуны пустые…" http://www.pressball.by/lenta.php?p=1&id=34322
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31