Знайсці
18.02.2018 / 22:401РусŁacБел

У Латвіі антыкарупцыйнае ведамства затрымала кіраўніка Нацбанка

Прэзідэнт Банка Латвіі Ілмар Рымшэвіч затрыманы ў Рызе ў рамках крымінальнага працэсу, паведаміў у нядзелю прэм'ер-міністр краіны Марыс Кучынскіс.

Прэм'ер склікаў пазачарговае пасяджэнне ўрада на панядзелак. Таксама сваё пазачарговае пасяджэнне правядзе Камісія па нацыянальнай бяспецы Сойма.

У сваёй заяве Марыс Кучынскіс нічога не сказаў аб прычынах затрымання Рымшэвіча. Кіраўнік урада адзначыў, што інфармацыя будзе прадастаўлена антыкарупцыйным ведамствам, калі яно палічыць патрэбным яе падаць.

Ні Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй, ні Дзяржаўная паліцыя ў нядзелю сітуацыю не каментавалі. У гутарцы з Бі-бі-сі прадстаўнікі антыкарупцыйнага ведамства пацвердзілі, што вядуць працэсуальныя дзеянні, якія датычацца Банка Латвіі і яго прэзідэнта.

Міністр фінансаў Дана Рэйзніеце-Озала склікала тэрміновую прэс-канферэнцыю аб сітуацыі ў фінансавым сектары Латвіі.

«Магу запэўніць, што фінансавая сістэма ў Латвіі стабільная. Тое, з чым мы зараз сутыкаемся, — міжнародны крызіс рэпутацыі фінансавага сектара. Ён выкліканы сітуацыяй вакол банка ABLV, якому амерыканскія калегі выказалі сур'ёзныя папрокі», — сказала кіраўнік мінфіна Латвіі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031