Даслаць навіну
Знайсці
18.02.2018 / 22:19 21

Лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч перамог на ўчастку, дзе не было накруткі датэрміновага галасавання ФОТАФАКТ

Кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч у сваім фэйсбуку апублікаваў выніковы пратакол па галасаванні на ўчастку №7 Акадэмічнай акругі Мінска. Як адзначае палітык, гэта адзіны ўчастак, дзе не адбылося накруткі падчас датэрміновага галасавання.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

У выніку за Юрыя Губарэвіча аддалі свае галасы 112 чалавек, а за ягонага суперніка, дырэктара САК «Алімпійскі» Сяргея Казлова, — 101.

Яўка на ўчастку склала 25,7%.

Канчатковых лічбаў па ўсёй акрузе пакуль няма. Але відавочна, што ў гарсавет праходзіць Казлоў.

* * *

18 лютага ў Беларусі адбыліся выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле падлікаў ЦВК, на ўчасткі прыйшло 77% выбарцаў. 35% чалавек прагаласавала датэрмінова.

Назіральнікі фіксавалі шалёныя накруткі датэрміновай яўкі. Дайшло да таго, што на ўчастку ў «Студэнцкай вёсцы» Белдзяржуніверсітэта датэрмінова прагаласавалі 96,4%.

Была выкрытая так званая «схема 000-179»: некаторыя людзі, у якіх у пашпарты быў упісаны спецыяльны код, маглі незаконна галасаваць на розных участках.

Як і на ўсіх папярэдніх галасаваннях, у выбарчыя камісіі не ўключылі амаль нікога ад апазіцыі, а незалежным назіральнікам не давалі сачыць за падлікам галасоў.

ЗП

0
Gfd / адказаць
20.02.2018 / 06:44
Ой сейчас довезут ещё пару десятков бюлютней Не вижу проблемы.
0
ясна / адказаць
20.02.2018 / 12:29
Паведамлялі, што на гэтым участку прысутнічала пасол Велікабрытаніі. Вось таму і не рызыкнулі лезць у бутылку з накруткамі лукашыстыя. Але ж на ўсе ўчасткі паслоў не панаставіш..
0
kipelshtein / адказаць
20.02.2018 / 12:50
Дарэмна Губарэвіч ладзіў Сэлфі з Ярмошынай - Недапамагло !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31