Знайсці
18.02.2018 / 16:445РусŁacБел

ЦВК: Папярэднія вынікі выбараў будуць вядомыя пад раніцу

Папярэднія вынікі мясцовых выбараў у Беларусі будуць вядомыя пад раніцу 19 лютага. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Вадзім Іпатаў.

«Пасля апоўначы пачынаюць паступаць першыя звесткі. Натуральна, да раніцы будзе нейкая папярэдняя карціна. Але яшчэ раз паўтаруся: папярэдняя», — сказаў Вадзім Іпатаў.

Асноўныя вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен разгледзець не пазней за 23 лютага. На гэты дзень папярэдне запланавана пасяджэнне ЦВК

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера