Знайсці
18.02.2018 / 16:087РусŁacБел

У пробе расійскага бронзавага прызёра Алімпіяды знайшлі мельдоній

Аляксандр Крушальніцкі. Фота Reuters

Бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў-2018 у дабл-міксце расійскага кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага падазраюць ва ўжыванні забароненага прэпарата мельдонію, піша «Спорт-Экспрэс».

На Гульнях у Пхёнчхане Крушальніцкі разам з жонкай Настассяй Брызгалавай заваяваў бронзу ў дабл-міксце. Гэты медаль стаў для Расіі першым у кёрлінгу.

Настасся Брызгалава і Аляксандр Крушальніцкі. Фота Reuters.

Як стала вядома, адзін з допінг-тэстаў расійскага кёрлінгіста паказаў падазроныя вынікі. Па інфармацыі «СЭ», проба «Б» Аляксандра Крушальніцкага будзе ўскрыта ў панядзелак раніцай па карэйскім часе. Сам спартовец можа прысутнічаць пры ўскрыцці. Проба «А» пры гэтым паказала наяўнасць мельдонію.

«Я ўпершыню пра гэта чую, — заявіў трэнер Крушальніцкага Дзмітрый Мельнікаў. — Аляксандр скончыў прыём мельдонію яшчэ ў 2016 годзе, калі прэпарат быў забаронены. З тых часоў ніколі не прымаў. Потым ён праходзіў допінг-кантроль на чэмпіянатах свету 2016 і 2017 гадоў, і ніякіх праблем не было ніколі. Спадзяюся, гэта нейкая памылка».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера