Знайсці
18.02.2018 / 11:3911РусŁacБел

ЗША будуць расследаваць гібель расіян пры авіяўдары ў Сірыі

Вашынгтон мае намер расследаваць інцыдэнт з гібеллю расейцаў пры авіяўдары, нанесеным ў Сірыі міжнародным альянсам на чале з ЗША.

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс.

«Што б ні адбылося, мы паспрабуем гэта высветліць. Мы будзем супрацоўнічаць з кожным, хто можа адказаць на гэтае пытанне», — заявіў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс на борце самалёта, вяртаючыся з афіцыйнай паездкі ў Еўропу. Пра гэта паведаміла Deutsche Welle са спасылкай на AFP ў нядзелю, 18 лютага.

Мэтціс адзначыў, што расійскія вайскоўцы, якія каардынуюць дзеянні ў Сірыі з амерыканскім бокам, імаверна, не ведалі, што пад удар могуць патрапіць расіяне. У той жа час пацярпелыя ад удару грамадзяне РФ «атрымлівалі ўказанні ад кагосьці», упэўнены Мэціс.

Ён сумняецца ў тым, што «250—300 чалавек з уласнай ініцыятывы раптам перайшлі праз раку і, трапіўшы на варожую тэрыторыю, пачалі абстрэл».

7 лютага міжнародная кааліцыя на чале з ЗША нанесла ўдар па атрадах, якія наступалі на пазіцыі саюзных ім «Сірыйскіх дэмакратычных сіл». Пасля гэтага амерыканскія і расійскія СМІ паведамілі, што ў выніку ўдару загінулі расійскія найміты з так званай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера.

Масква пацвердзіла гібель толькі пяці грамадзян Расіі падчас гэтага ўзброенага сутыкнення ў Сірыі.

У Расіі апублікаваны спіс байцоў, што «прапалі без вестак» пад Хішамам у Сірыі. У ім 74 прозвішчы

«Коммерсант»: Расійскія найміты загінулі ў Сірыі пры спробе захапіць нафтазавод без дазволу камандавання

«Хачу, каб урад адпомсціў за іх» — інтэрв'ю з удавой расійскага найміта з прыватнай арміі Вагнера, які загінуў у Сірыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера