Знайсці
18.02.2018 / 11:0971РусŁacБел

Прэм’ер Польшчы заявіў, што да злачынстваў Халакосту датычныя як палякі, так і яўрэі

Прэм'ер-міністр Польшчы Маравецкі сваім выказваннем пра Халакост на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене выклікаў дыпламатычны скандал з Ізраілем, піша Deutsche Welle. Нетаньяху заявіў аб «праблеме з разуменнем гісторыі».

Польскі прэм'ер Матэуш Маравецкі на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.

Паміж Польшчай і Ізраілем разрастаецца канфлікт праз нядаўна прыняты ў Варшаве «закон пра Халакост» і выказванні польскага прэм'ера Матэуша Маравецкага на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нетаньяху назваў «абуральнай» заяву Маравецкага пра «габрэйскіх злачынцаў» у сувязі з Халакостам.

«Ёсць праблема з разуменнем гісторыі, а таксама адсутнасць суперажывання трагедыі нашага народа», — напісаў Нетаньяху ў мікраблогу Twitter у ноч на 18 лютага.

Маравецкі ў суботу, 17 лютага, на пытанне ізраільскага журналіста, ці будуць яго лічыць у Польшчы злачынцам пасля паведамлення пра тое, што польскія суседзі выдалі яго габрэйскую сям'ю гестапа, адказаў: «Вядома, гэта не караецца, калі кажуць, што былі польскія злачынцы — гэтак жа як і яўрэйскія, рускія, украінскія злачынцы, а не толькі нямецкія».

Нядаўна прыняты ў Польшчы спрэчны закон прадугледжвае пакаранне за выказванні, якія кіруючая партыя «Права і справядлівасць» лічыць «фальсіфікацыяй гісторыі»: кожны, хто дазволіць сабе публічна выказаць меркаванне пра тое, што польскі народ ці польская дзяржава былі датычныя да злачынстваў нацысцкай Германіі, можа быць асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Deutsche Welle

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера