Знайсці
18.02.2018 / 09:354РусŁacБел

Надзея Беларусі ў фрыстайле: хто такі Гладчанка?

Двум лідарам нашай зборнай Антону Кушніру, Максіму Гусціку не ўдалося кваліфікавацца ў фінал, прычым Кушніру не хапіла нікчэмных 0,45 бала. Такім чынам, з беларусаў кваліфікацыю прайшоў Станіслаў Гладчанка. Ён забяспечыў сабе фінал першай жа спробай, у якой заняў чацвёртае месца. Аднак далейшыя перспектывы незразумелыя, піша by.tribuna.com.

Станіслаў Гладчанка — самы малады фрыстайліст ў беларускай алімпійскай камандзе. Яму 23 гады.

Ні разу не выйграваў на этапах Кубка свету і толькі раз паднімаўся на п'едэстал за пяць гадоў выступу ў розыгрышы. Здарылася гэта крыху больш за год таму. Беларус заняў другое месца на этапе ў амерыканскім Дзір Вэлі. Вышэй за яго аказаўся толькі моцны кітаец Ці Гуаньпу. Пакуль што гэты скачок Станіслаў лічыў лепшым момантам у сваёй кар'еры.

Нядрэнна выступіў на апошнім чэмпіянаце свету ў іспанскай Сьера-Невадзе. Стаў лепшым з беларусаў, які прабіўся ў суперфінал і заняў высокае пятае месца.

На Алімпіяду ў Сочы Гладчеанка ня адабраўся праз не самую складаную праграму. У новым алімпійскім цыкле Гладчанка ўскладніў праграму.

Перад перадалімпійскі сезонам яму зрабілі аперацыю на тазасцегнавым суставе. Аднак спартсмен змог набраць форму і годна выступіць у Кубку свету і на чэмпіянаце свету.

***

Сённяшні фінал будзе вельмі спецыфічным. Галоўнымі фаварытамі сталі два кітайцы. Відавочнымі аўтсайдэрамі выглядаюць два швейцарцы. Астатняя дзясятка пры ўдалым збегу абставінаў можа разлічваць на медаль. У тым ліку і Гладчанка. Пачатак фіналу — у 14:00.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Паводле by.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930