Знайсці
18.02.2018 / 08:59РусŁacБел

Участкі для галасавання будуць адкрытыя для выбарцаў да 20.00

Участкі для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання будуць адкрытыя з 8.00 да 20.00, нагадвае БелТА.

Каб атрымаць бюлетэнь, выбаршчыку неабходна прад'явіць пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. Вайскоўцы тэрміновай службы могуць прагаласаваць па вайсковым білеце, дзяржслужачыя — па службовым пасведчанні, студэнты — па студэнцкім білеце. Бюлетэнь выдадуць пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання або пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), даведкі органаў унутраных спраў (для тых, хто згубіў пашпарт) і віду на жыхарства (для грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).

У спісы для галасавання ўключаныя 6 мільёнаў 929 тысяч 525 чалавек.

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 22,2 тысячы чалавек. Усяго паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў.

Ярмошына: Любоў да Радзімы — гэта любоў не толькі да мовы і вышыванкі, але і ўдзел у выбарах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера