Знайсці
17.02.2018 / 17:1415РусŁacБел

Кушнір не трапіў у фінал, прайграўшы швейцарцу 0,45 бала. Таго цягнуў наперад швейцарскі суддзя

Алімпійскі чэмпіён — 2014 Антон Кушнір не трапіў у фінал сёлетніх Гульняў. У яго агульнае 13-е месца.

І зноў, як у сітуацыі з жаночымі спаборніцтвамі па фрыстайле, не абышлося без пытанняў да суддзяў.

Чытайце таксама. Панылы сорам: як кітаец Чжаоі Цю падсуджваў сваім землякам і ставіў мінімальныя балы беларускім фрыстайлісткам ФОТА

Спартсменам выстаўлялі ацэнкі тыя ж суддзі — з Расіі, Японіі, Швейцарыі, Канады і Кітая. Нагадаем, кожны з іх ставіць сваю адзнаку па трох крытэрыях. Каб пазбегнуць зусім відавочных накрутак, адкідваецца найлепшы і найгоршы бал. А вось астатнія тры адзнакі ўлічваюцца.

У другой кваліфікацыі Кушнір атрымаў ад суддзяў 121.27 бала і заняў сёмае месца. Тады як у швейцарца Мішы Гасера, які заняў прахадное шостае месца, — 121,72 бала.

Дзве з трох найгоршых ацэнак Кушнір атрымаў менавіта ад швейцарскага суддзі Юрга Мюлера. Ніхто іншы не ставіў беларусу такія нізкія балы.

Можа, гэта проста строгі арбітр?

Так ці інакш, свайму земляку, які, нагадаем, апярэдзіў Кушніра на 0,45 бала, Мюлер выстаўляў максімальныя балы. Ніводзін іншы суддзя не ацаніў швейцарцарскага фрыстайліста так высока.

Лішнім будзе казаць, што кітайскі спартсмен, які размясціўся ў выніковай табліцы ўслед за Кушнірам, атрымаў максімальныя балы ад кітайскага суддзі — таго самага, які «тапіў» беларускіх фрыстайлістак.

А вось беларускіх суддзяў на спаборніцтвах няма. 

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930