Знайсці
16.02.2018 / 20:0826РусŁacБел

Бацьку выклікалі ў школу з-за дрэнных паводзінаў сына, а ён так усхадзіўся, што давялося зваць міліцыю

Інцыдэнт адбыўся ў СШ №18 Барысава, піша mlyn.by.

У школе праходзіла пасяджэнне савета прафілактыкі, на якое запрасілі бацькоў вучня 7-га класа. Паводле класнага кіраўніка, на перапынку хлопчык справакаваў у гардэробе канфлікт. Акрамя таго, іншыя бацькі скардзіліся на яго некарэктныя паводзіны і былі незадаволеныя, што ён распаўсюджвае асабістыя фатаграфіі без згоды дзяцей у сацсетках.

У адказ незадаволены бацька стаў грубіяніць педагогам, нецэнзурна лаяцца. Дырэктар школы паспрабавала супакоіць буяна. Але той у адказ стаў пераварочваць мэблю, а напрыканцы зламаў ручку ўваходных дзвярэй.

Настаўнікі былі вымушаныя выклікаць міліцыю. Цяпер ужо паводзінам бацькі даецца прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930