Знайсці
16.02.2018 / 19:581РусŁacБел

Па справе кампаніі Віталя Арбузава затрыманыя яшчэ два чалавекі

Па справе старшыні рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group затрыманыя яшчэ два чалавекі, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Нагадаем, што старшыня савета дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group падазраецца ў ажыццяўленні на тэрыторыі Беларусі з 2010 года супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з ухіленнем ад выплаты падаткаў, а таксама неправамерным атрыманнем з бюджэту падатку на даданую вартасць. СК працягвае расследаванне гэтай крымінальнай справы.

«У студзені былі затрыманыя яшчэ два чалавекі. У іх дачыненні распачатыя крымінальныя справы ў сувязі з аказаннем дапамогі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў», — праінфармавала Юлія Ганчарова.

Затрыманым прад'яўленае абвінавачванне па ч.6 арт.16 (дапамога) і ч.2 арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры).

У дачыненні да двух новых фігурантаў абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, астатнім тром тэрмін утрымання пад ёй працягнуты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930