Знайсці
16.02.2018 / 18:092РусŁacБел

Пасля паразаў тэнісных зборных адпраўлены ў адстаўку трэнеры Валчкоў і Дуброў

Беларускія спецыялісты Эдуард Дуброў і Уладзімір Валчкоў адпраўленыя ў адстаўку з пастоў капітанаў жаночай і мужчынскай зборных Беларусі па тэнісе, паведамляе Прэсбол.

Такое рашэнне прыняло Бюро праўлення Беларускай федэрацыі тэніса. Галоўнай трэнерскай радзе федэрацыі даручана ў месячны тэрмін прадаставіць кандыдатуры капітанаў абедзвюх зборных.

Нагадаем, абедзве каманды на старце сезона-2018 пацярпелі паражэнні ў матчах Кубка федэрацыі і Кубка Дэвіса. Жаночая зборная ў чвэрцьфінале Сусветнай групы саступіла немкам (2:3), а мужчыны ў першым раўндзе Еўра-Афрыканскай групы I пацярпелі паразу ад аўстрыйцаў (0:5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930