Знайсці
16.02.2018 / 17:229РусŁacБел

Беларускі брэнд Honar выпусціў калекцыю адзення, прысвечаную юбілею БНР — ФОТЫ

Новая калекцыя выйшла пад назвай «Асобны атрад».

Дызайнеры брэнда Карына Адзесенка і Павел Доўнар паклалі ў аснову калекцыі візуальную спадчыну БНР. Тут можна ўбачыць і карту рэспублікі, і Устаўную грамату, і марку з «Пагоняй».

Нешта для сябе тут могуць знайсці як хлопцы, так і дзяўчаты. Сярод прадстаўленых мадэляў як джэмперы, кашулі, так і нагавіцы, сукенкі і нават паліто.

Вось такія дэталі ўпрыгожваюць спіну.

«Мы не маглі абмінуць такую значную для беларускага народа падзею — абвяшчэнне незалежнасці БНР. Лічу, што без гэтай ініцыятывы мы сёння не мелі б сваёй уласнай дзяржавы. І дзіўна выглядае пасіўная пазіцыя кіраўніцтва сучаснай Беларусі ў справе святкавання гэтага юбілею. Застаецца спадзявацца толькі на ўласнае жаданне неабыякавых людзей! І хочацца папрасіць беларусаў аб’яднацца вакол гэтай даты і ствараць разнастайныя ініцыятывы, запукаць праекты, рэалізоваўць крэатыўныя ідэі да стагоддзя БНР!» — распавёў marketing.by заснавальнік Honar Павел Доўнар.

Кошты на світшоты пачынаюцца ад 89 рублёў, а вось паліто абыдзецца амаль у 300.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930