Знайсці
16.02.2018 / 16:2635РусŁacБел

У Беларусі з'явіўся атрад расійскай «Юнарміі». Як так адбылося?

Смаленскія СМІ паведамляюць, што на тэрыторыі Беларусі сфармаваны атрады расійскага руху «Юнармія» — яны ўдакладняюць, што гэты атрад стаў «першым».

Беларускі атрад з 26 чалавек, маўляў, далучыўся да смаленскага рэгіянальнага аб'яднання гэтай арганізацыі — цырымонія пасвячэння адбылася ў Баранавіцкім раёне 10 лютага.

Фота smolensk-i.ru

«Юнармія» — гэта расійскі праект, у нечым падобны да піянерыі, але тут ухіл робіцца на мілітарыстычны складнік: курыруе «Юнармію» асабіста міністр абароны Сяргей Шайгу, які абяцае сябрам аб'яднання ўсе магчымасці па ваеннай падрыхтоўцы: «Будзеце страляць з усяго, апроч ракет». Асобнымі рэгіянальнымі арганізацыямі кіруюць людзі, звязаныя з «ЛДНР».

Герб «Юнарміі» — профіль арла, маюць яны і сваю ўніформу. 

Фота ТАСС

У Расіі налічваецца ўжо каля 100 тысяч «юнармейцаў», але што там робіць атрад з Беларусі? 

Як выяснілася, беларусаў у тым атрадзе няма — гэта дзеці расійскіх вайскоўцаў, якія служаць пад Ганцавічамі ў ваеннай часці 03522 і абслугоўваюць радыёлакацыёную станцыю Волга. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930